звярну́цца, звярну́ся, зве́рнешся, зве́рнецца; звярні́ся; зак.

1. З’ездзіць, схадзіць туды і назад. Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы.

2. да чаго. Накіраваць сваю дзейнасць на што-н., узяцца за што-н. або накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго-, што-н. З. да вывучэння старажытных помнікаў. З. да перапыненай гутаркі.

3. Накіравацца да каго-н. з просьбай, па дапамогу і пад. або адрасавацца да каго-н. з якімі-н. словамі, з прамовай. З. да ўрача. З. з прапановай да старшыні.

|| незак. звярта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.), зваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.) і зварача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)