зве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак., што з чым.

Праверыць, параўнаўшы з чым-н., узятым за ўзор. З. копію з арыгіналам.

|| незак. звяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)