зваць, заву́, заве́ш, заве́; завём, завяце́, заву́ць; зваў, зва́ла; заві́; зва́ны; незак., каго (што).

1. Голасам, сігналам прасіць наблізіцца. З. на дапамогу.

2. Запрашаць куды-н. З. у госці.

3. кім. Называць. Яго звалі Міхасём.

|| зак. пазва́ць, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -зва́ў, -зва́ла; -заві́; -зва́ны (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)