збі́цца¹, саб’ю́ся, саб’е́шся, саб’е́цца; саб’ёмся, саб’яце́ся, саб’ю́цца; збіўся, збілася; збі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ссунуцца з патрэбнага месца. Шапка збілася набок.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаптацца, скрывіцца. Абцасы збіліся.

3. з чаго і без дап. Адхіліцца ад правільнага шляху, ад правільнага ходу думкі; памыліцца. З. з дарогі. З. ў паказаннях (дапусціць супярэчнасць). З. пры лічэнні.

Збіцца з ног (разм.) — вельмі стаміцца ад беганіны, клопатаў.

|| незак. збіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)