збо́рны, -ая, -ае.

1. Які з’яўляецца месцам збору каго-н. З. пункт.

2. Які складаецца з аб’яднаных у цэлае разнародных частак. Зборная каманда (у спорце: з лепшых ігракоў розных каманд).

3. Састаўлены з асобных гатовых дэталей, элементаў; заснаваны на прымяненні такіх дэталей. З. дом. Зборныя канструкцыі. Зборнае домабудаўніцтва.

4. Абагульнены, які адносіцца да многіх. З. літаратурны вобраз.

5. У граматыцы — які абазначае сукупнасць прадметаў ці асоб, што ўспрымаюцца як адзінае цэлае. Зборныя назоўнікі.

|| наз. збо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)