зблі́зіць, зблі́жу, зблі́зіш, зблі́зіць; зблі́жаны; зак.

1. каго-што. Наблізіць аднаго да другога. З. канцы дроту.

2. каго (што). Прымусіць уступіць у блізкія, сяброўскія адносіны. Агульныя інтарэсы іх зблізілі.

|| незак. збліжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. збліжэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)