зашмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -мо́ргнуты; зак., што.

1. Тузануўшы, завесіць, запяць. З. фіранку. З. кісет.

2. Зрабіць тугім, сцягнуць (вузел, пятлю). З. пятлю.

|| незак. зашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)