зацвярдзе́лы, -ая, -ае.
1. Які стаў цвёрдым. Зацвярдзелая зямля.
2. Пра зычныя гукі: які вымаўляецца заўсёды цвёрда (беларускія гукі «дж», «ж», «р», «ц», «ч», «ш»). Зацвярдзелыя зычныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)