захапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.

1. кім-чым. Цалкам аддацца якой-н. справе, занятку. З. зборам значкоў. З. любімай работай.

2. кім. Закахацца ў каго-н. З. дзяўчынай.

|| незак. захапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)