захава́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Аберагаючы, не даць каму-, чаму-н. прапасці, загінуць, зберагчы цэлым. З. дзяржаўную маёмасць. З. здароўе. З. прадукты ад цвілі. З. успаміны (перан.: не забыць).

2. што. Пакінуць у сіле, у дзеянні. З. за сабой права. З. добрыя звычкі.

3. што. Не парушыць чаго-н. З. умовы дагавору. З. знешні спакой.

4. каго-што. Пакласці, размясціць так, каб не маглі знайсці (разм.). Кнігу так захаваў, што я не знайшоў.

|| незак. захо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. захава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)