затрашча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

Пачаць трашчаць. Затрашчалі дошкі памоста. Пінжак затрашчаў па швах. Затрашчалі на агні яловыя лапкі. Затрашчалі конікі ў траве. Затрашчалі аўтаматы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)