заснава́ць¹, -ную́, -нуе́ш, -нуе́; -нуём, -нуяце́, -ную́ць; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

1. Пакласці пачатак чаму-н., стварыць. З. Беларускую акадэмію мастацтваў. З. суверэнную дзяржаву.

2. на чым. Зрабіць на аснове чаго-н., пакласці ў аснову што-н. З. планы на разліках.

3. Плетучы, снуючы, зацягнуць якую-н. паверхню чым-н. Павук заснаваў шыбу павуцінай.

|| незак. засно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)