зарва́цца, -рву́ся, -рве́шся, -рве́цца; -рвёмся, -рвяце́ся, -рву́цца; -рві́ся; зак. (разм.).

1. Вырвацца, зайсці далёка наперад у час атакі, наступлення.

2. перан. Не разлічыўшы сваіх сіл, магчымасцей, правоў, занадта далёка зайсці ў чым-н. З. ў сваіх патрабаваннях.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абарвацца ўнутры чаго-н. (пра нітку). Нітка зарвалася ў клубку.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раптоўна спыніцца, абарвацца. Голас зарваўся.

|| незак. зарыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)