запрато́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак. (разм.).

1. каго-што. Далёка або невядома куды схаваць, падзець. І куды ён запраторыў шашкі?

2. перан., каго (што). Заслаць куды-н., адкуль цяжка выбрацца, вызваліцца. З. каго-н. у глуш.

|| незак. запрато́рваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)