заплята́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. заплесціся¹.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ногі: з цяжкасцю рухацца, з цяжкасцю перамяшчацца. Ногі заплятаюцца ад стомленасці.

3. Пра язык: ледзь варушыцца (ужыв. як абазначэнне невыразнай, блытанай гаворкі). Ад хвалявання ў яе пачаў з. язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)