запа́сці, 1 і 2 ас. не ўжыв., -падзе́; запа́ў, -па́ла; зак.

1. Заваліцца куды-н., за што-н. Кавалак мыла запаў за шафу.

2. Удацца ўнутр, стаць запалым. Вочы запалі.

3. перан. Глыбока замацавацца, захавацца. Словы запалі ў душу. Што гэта запала табе ў галаву?

|| незак. запада́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)