замкну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Зачыніцца (пра замок) або зачыніцца на замок, ключ. Замок замкнуўся. З. ў пакоі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца канцамі. Ланцуг электраправодкі замкнуўся. Круг замкнуўся (перан.: усё вытлумачылася, стала на свае месцы).

3. перан., у што, у чым і без дап. Адасобіцца, перастаўшы мець зносіны з іншымі. З. ў сабе. З. ў сваёй праблеме.

|| незак. замыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. замыка́нне, -я, н. Кароткае з. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)