замаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак.

1. каго-што. Падвергнуць дзеянню холаду, даць замерзнуць, застыць. З. рыбу. З. садавіну.

2. што. Моцна астудзіць (разм.) 3. віно.

3. што. Абязболіць які-н. участак цела спецыяльнымі сродкамі (разм.). З. зуб.

4. перан., што. Пакінуць на ранейшым узроўні або нявыкарыстаным. З. сродкі. З. будаўніцтва.

|| незак. замаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. замаро́жванне, -я, н. і замаро́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)