залі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ліло́; залі́; -літы; зак., што.

1. Пакрыць скрозь вадой або іншай вадкасцю. Рака заліла паплавы. Сонечнае святло заліло пакоі (перан.: вельмі асвяціла). Калоны дэманстрантаў залілі вуліцы (перан.).

2. Абліць, запэцкаць вадкім. З. сшытак чарнілам.

3. Затушыць вадой. З. агонь.

4. Напоўніць, пакрыць чым-н. вадкім, здольным зацвярдзець. З. вуліцу асфальтам. З. каток.

5. Наліць, напоўніць чым-н. З. гаручае ў бак.

|| незак. заліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. залі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 і 5 знач.) і заліва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)