закруглі́ць, -углю́, -у́гліш, -у́гліць; -у́глены; зак., што.

1. Зрабіць круглым ці больш круглым. З. вугал.

2. перан. Прыдаць стройнасць і закончанасць. З. фразу.

3. перан. Скончыць, завяршыць (разм.). З. год з добрымі вытворчымі паказчыкамі.

|| незак. закругля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. закругле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)