закра́сціся, -ра́дуся, -ра́дзешся, -ра́дзецца; -ра́ўся, -ра́лася; зак.

1. Пранікнуць куды-н. крадком, употай.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Непрыметна з’явіцца, узнікнуць. Закралася падазронасць.

|| незак. закрада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і закра́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)