закліна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго (што). Настойліва прасіць, маліць аб чым-н. З. памяццю бацькоў.

2. каго-што. У прымхлівых людзей: падпарадкоўваць сабе сілай магічных слоў, малітваў. З. змей. З. скарб.

|| наз. закліна́нне, -я, н. (да 2 знач.).

|| прым. закліна́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)