зайсці́ся, зайду́ся, зо́йдзешся, зо́йдзецца; зайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; зайдзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замерці, знямець, страціць адчувальнасць. Пальцы зайшліся ад холаду. Сэрца зайшлося ад страху.

2. Памерці (разм.). З. ад голаду.

3. Пачаць нястрымана плакаць, смяяцца, кашляць і пад. З. ад смеху. Дзіця зайшлося ад плачу.

|| незак. захо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)