зайсці́, зайду́, зо́йдзеш, зо́йдзе; зайшо́ў, -шла́, -ло́; зайдзі́; зак.

1. Ідучы, мімаходам пабыць дзе-н., наведаць каго-н., наогул прыйсці да каго-н. З. ў кантору. З. да сябра. Зайдзіце да мяне вечарам.

2. па каго-што і з інф. Прыйсці куды-н. па каго-, што-н., з якой-н. мэтай. З. ў яслі па дзіця.

3. Падысці не прама, а збоку, у абход. З. ад лесу. З. з правага боку.

4. Ідучы, трапіць куды-н. далёка, за якую-н. мяжу. З. ў тыл. З. па горла ў ваду. Сонца зайшло за хмары або сонца зайшло (г. зн. схавалася за гарызонтам). Гутарка зайшла за поўнач (перан.). Справа зайшла надта далёка (перан.: перайшла дазволеныя межы).

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, пачацца (пра размову, гутарку). Зайшла гаворка пра літаратуру.

6. Зрабіць ход, пайсці (пра гульні ў карты). З. тузам (з туза).

7. у што. Заехаць, паглыбіцца. Цвік зайшоў у сцяну па самую плешку.

|| незак. захо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. захо́д, -у, М -дзе, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)