зае́сціся, -е́мся, -ясі́ся, -е́сца; -ядзі́мся, -ясце́ся, -яду́цца; -е́ўся, -е́лася; -е́шся; зак., з кім і без дап. (разм.).

Счапіцца ў злоснай сварцы або быць у непрымірымых адносінах з кім-н. З. з суседам. Ён так заеўся, што ні ў чым не хоча саступаць.

|| незак. заяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)