загну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.
1. што. Згінаючы, завярнуць, падвярнуць канец, край чаго-н. З. канцы дроту. З. палец.
2. Ідучы, завярнуць убок (разм.). З. за вугал.
3. перан., што і без дап. Сказаць (што-н. рэзкае, грубае, недарэчнае; разм.). З. слоўца. Вы тут, мусіць, крышку загнулі (перабольшылі, сказалі няпраўду).
|| незак. загіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і загіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)