завяза́цца, -вяжу́ся, -вя́жашся, -вя́жацца; -вяжы́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замацавацца, сцягнуцца вузлом, бантам і пад. Гальштук добра завязаўся.

2. Абгарнуцца, пакрыцца чым-н., завязаўшы канцы вузлом. Старая завязалася хусткай па самыя вочы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Устанавіцца, распачацца (пра якія-н. узаемаадносіны, узаемныя дзеянні). Завязалася гутарка. Завязалася сяброўства.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць развівацца пасля апылення. Плод завязаўся.

|| незак. завя́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)