завалачы́, -лаку́, -лачэ́ш, -лачэ́; -лачо́м, -лачаце́, -лаку́ць; -ло́к, -лакла́, -ло́; -лачы́; -ло́чаны; зак.

1. каго-што. Валочачы, цягнучы, даставіць куды-н. З. мяшок з бульбай у склеп. З. за вугал.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Закрыць, зацягнуць (хмарамі, туманам і пад.). Хмары завалаклі неба. Бухту завалакло туманам.

|| незак. завалака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і завала́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)