забі́цца¹, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; зак.

1. Ударыўшыся, разбіцца насмерць. З. пры падзенні.

2. Забрацца, схавацца куды-н. (разм.). З. ў куток.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закупорыцца, засмеціцца. Труба забілася пяском.

|| незак. забіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)