забарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ро́нены; зак.

1. каму што або з інф. Не дазволіць што-н. рабіць. З. курэнне. З. ірваць кветкі на клумбах.

2. што. Прызнаўшы грамадска шкодным, непатрэбным, не дапусціць да прымянення, карыстання. З. прапаганду вайны. З. азартныя гульні.

|| незак. забараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. забаро́на, -ы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)