жва́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Паўторнае перажоўванне жвачнымі жывёламі ежы, якая адрыгаецца ў поласць рота, а таксама сама гэта ежа. Жаваць жвачку.

2. Гумка, якая ўжыв. для жавання; жуйка.

3. перан. Нуднае, надакучлівае паўтарэнне аднаго і таго ж (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)