жанглі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., чым і без дап.

1. Спрытна падкідваць і лавіць некалькі прадметаў адначасова. Ж. талеркамі.

2. перан. Спрытна, але адвольна абыходзіцца (з фактамі, словамі і пад.). Ж. лічбамі.

|| наз. жанглёрства, -а, н. і жанглі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)