жаве́ль, -вялю́, м.

Хлорысты раствор, едкая зеленавата-жоўтая вадкасць, якая выкарыстоўваецца для адбелкі тканін.

|| прым. жаве́левы, -ая, -ае. Жавелевая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)