жава́ць, жую́, жуе́ш, жуе́; жуём, жуяце́, жую́ць; жуй; жава́ны; незак., што.

1. Размінаць ежу або што-н. зубамі. Ж. кавалак хлеба.

2. перан. Доўга і нудна гаварыць, разбіраць адно і тое ж (разм.). Ж. пытанне цэлую гадзіну.

|| наз. жава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)