дэкальтэ́, нескл., н.

1. Вялікі выраз у верхняй частцы жаночага адзення, які адкрывае шыю, плечы, верхнюю частку грудзей. Глыбокае д.

2. у знач. прым., нязм. Пра жаночае адзенне з такім выразам. Сукенка д.

|| прым. дэкальтава́ны, -ая, -ае. Дэкальтаваная сукенка. Перад люстэркам прыхарошвалася дэкальтаваная дама.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)