дыяле́кт, -у, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Мясцовая разнавіднасць мовы, якая адрозніваецца ад сумежных гаворак своеасаблівымі фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі. Паўночна-ўсходні д. беларускай мовы.

|| прым. дыяле́ктны, -ая, -ае. Д. арэал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)