ды́хаць, ды́хаю, ды́хаеш, ды́хае; незак.
1. Паглынаць кісларод і выдзяляць вуглякіслы газ. Хворы цяжка дыхае. Расліны дыхаюць лісцем.
2. перан., чым. Быць захопленым чым-н., жыць якой-н. ідэяй. Ён жыў і дыхаў кансерваторыяй.
3. перан., чым. Вылучаць, распаўсюджваць што-н.; быць прасякнутым чым-н., выказваць што-н. Ноч дыхала пахамі траў. Яго творы дыхаюць вайной. Твар спартсмена дыхаў здароўем.
◊
Дыхаць свабодна (вольна) — адчуваць палёгку, вызваліўшыся ад чаго-н.
|| аднакр. дыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)