дыскваліфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго (што).

Пазбавіць (пазбаўляць) кваліфікацыі, права выконваць пэўную работу, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. Д. спартсмена.

|| звар. дыскваліфікава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся.

|| наз. дыскваліфіка́цыя, -і, ж.

|| прым. дыскваліфікацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)