го́рка¹, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. гара.

2. Зашклёная шафа для посуду. Хрустальная г.

3. Сістэма чыгуначных пуцей з ухілам, прызначаная для сартавання вагонаў (спец.).

4. Адна з фігур вышэйшага пілатажу: кароткачасовы палёт па ўзыходзячай прамалінейнай траекторыі. Рабіць горку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)