геркуле́с, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Чалавек вялікай фізічнай сілы [паводле лацінскай назвы Геракла — героя старажытнагрэчаскай міфалогіі].

2. -у. Аўсяныя крупы спецыяльнага прыгатавання.

|| прым. геркуле́саўскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і геркуле́савы, -ая, -ае (да 2 знач.). Геркулесаўскі целасклад. Геркулесавая каша.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)