віта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

1. Звяртацца да каго-, чаго-н. з прывітаннем. В. знаёмага. В. дэлегатаў канферэнцыі. В. гасцей. Вітаю вас!

2. перан. Ухваляць, выказваць адабрэнне чаго-н. В. прапанову.

3. Віншаваць. В. з надыходзячым святам.

|| зак. павіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прывіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. віта́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)