вітамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнай жыццядзейнасці жывых арганізмаў, а таксама прэпарат, які ўтрымлівае такія рэчывы.

|| прым. вітамі́нны, -ая, -ае, вітамі́навы, -ая, -ае і вітаміно́зны, -ая, -ае. Вітамінная (вітамінавая) лабараторыя. Вітамінозны тлушч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)