вё́ска, -і, ДМ вёсцы, мн. -і, -сак, ж.

1. Сельскае паселішча. Жыць у вёсцы.

2. адз. Сельская мясцовасць. Паехаў працаваць на вёску.

3. адз. Жыхары вёскі, вясковае насельніцтва. Культурны рост вёскі.

|| памянш. вёсачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. вяско́вы, -ая, -ае. Вясковыя ростані.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)