вы́скачыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Скочыўшы, пакінуць якое-н. месца. В. з лодкі. Выскачыла з галавы (перан.: забылася; разм.). В. замуж (перан.: паспешна або нечакана выйсці замуж; разм.).

2. Скачучы або таропка выбегшы, выехаўшы, з’явіцца адкуль-н. Заяц выскачыў з кустоў. В. насустрач.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана выпасці, выскачыць. Нітка выскачыла з іголкі.

4. Недарэчна, не да месца сказаць, зрабіць што-н. (разм.). В. са сваёй прапановай. Выскачыў як Піліп з канапель (прымаўка).

|| незак. выска́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)