вы́клікаць, -клічу, -клічаш, -кліча; вы́кліч; -кліканы; зак.
1. каго (што). Паклікаць адкуль-н., запрасіць, прапанаваць з’явіцца. В. да начальства. В. спевака апладысментамі. В. вучня (прапанаваць адказаць).
2. каго на што або з інф. Прапанаваць прыняць удзел у чым-н., схіліць на ўзаемнае дзеянне, пачуццё і пад. В. на спаборніцтва. В. бароцца (мерацца сіламі ў спартыўнай барацьбе). В. на шчырую размову.
3. што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., парадзіць. В. апетыт. Гэта не выкліча цяжкасцей. Чым быў выкліканы пажар?
|| незак. выкліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вы́клік, -у, м. (у 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)