вы́касіць, -кашу, -касіш, -касіць; -кашаны; зак.

1. што. Скасіць дзе-н. траву і пад. В. сенажаць.

2. перан., каго-што. Знішчыць у вялікай колькасці (агнём, пошасцю і пад.; разм.). Некалі тут халера выкасіла многа людзей. Пажарам выкасіла (безас.) паўвёскі. В. кулямётам рады ворага.

|| незак. выко́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выко́шванне, -я, н.

|| прым. выкасны́, -а́я, -о́е (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)