вы́карыстаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Скарыстаць, ужыць з карысцю. В. спецыяліста. В. матэрыял. В. зручны момант. В. вопыт перадавікоў.

|| незак. выкарысто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выкарыста́нне, -я, н. і выкарысто́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)