вы́канаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Ажыццявіць, здзейсніць (наказ, заданне, задуму і пад.). В. план. В. абяцанне. В. загад.

2. Праспяваць, сыграць, станцаваць. В. песню, танец.

|| незак. выко́нваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. выкана́нне, -я, н. Праверка выканання. Прывесці ў выкананне. Культура выканання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)