вы́калаць, -лю, -леш, -ле; -лі; -латы і -ланы; зак., што.

1. Праткнуць чым-н. вострым. В. вока.

2. Зрабіць узор, малюнак і пад., праколваючы чым-н. вострым. В. татуіроўку.

3. Высечы з сярэдзіны чаго-н. вострым. В. кусок лёду.

Хоць вока выкалі — вельмі цёмна.

|| незак. выко́лваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)