вы́ездзіць¹, -езджу, -ездзіш, -ездзіць; -езджаны; зак., што.

1. Ездзячы, пабываць у многіх месцах, аб’ездзіць. Выездзіў паўсотні кіламетраў за дзень.

2. Утрамбаваць яздой, уездзіць. Добра выезджаная дарога.

3. Ездзячы, дасягнуць якой-н. мэты (разм.). Нічога мы сёння не выездзім.

|| незак. вые́зджваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)